Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага
Выгляд
Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага — абраны соймам калегіяльны орган, які сканцэнтраваў у сваіх руках усе пытанні арганізацыі і забяспячэння войска.
Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага пачала дзейнічаць 24 лютага 1765 года ў Гародні.
Склад камісіі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнт Міхал Агінскі.
- Камісар паручнік пяцігорцаў Нарбут.
- Камісар обер-лейтэнант палка коннага булавы польнай Бітаўт.
- Камісар генерал-маёр Пац.
- Камісар пісар польны Сасноўскі.
У Кароне дзейнічала свая камісія.
Функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Камісіі займаліся пытаннямі забеспячэння і ўзбраення войска, кантралявалі вайсковыя фінансы, абучэнне жаўнераў, іх дысцыпліну, дыслакацыі вайсковых частак, вайсковы суд.
У 1767 годзе камісіі выдалі Рэгулямін-вайсковы статут для кавалерыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская вайсковая камісія
- Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Грыгор’еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994